АФІЦЫЙНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

Біскуп Пінскі ўдзяляе дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад мясных страваў 9 мая

Паведамленне Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі


Да вернікаў Пінскай дыяцэзіі

Дарагія ў Хрысце браты і сёстры!


Паколькі 9 мая прыпадае дзяржаўнае свята - Дзень Перамогі, беручы пад увагу духоўнае дабро вернікаў, згодна з прадпісаннямі кан. 87 §1 і 1251 ККП, а таксама з увагі на значэнне гэтага дня ў гістарычнай свядомасці нашага народа, удзяляю дыспенсацыю ад абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў у пятніцу 9 мая 2025 года ўсім вернікам Пінскай дыяцэзіі і тым, хто будзе знаходзіцца ў гэты дзень на яе тэрыторыі (у межах Брэсцкай і Гомельскай абласцей).

Адначасова заахвочваю, каб вернікі, карыстаючыся гэтай дыспенсацыяй, выбралі іншыя формы ўчынкаў пакаяння – такія, як малітва, міласціна ці справы міласэрнасці.

Усіх, хто будзе карыстацца гэтай дыспенсацыяй, заахвочваю да малітвы ў інтэнцыі ахвяраў войнаў і ўзброеных канфліктаў.

З пастырскім благаслаўленнем,

+ Антоні Дзям’янка

Біскуп Пінскі


Пінск, 08.05.2025 г.
Біскуп Пінскі Дакументы