ПАРАФІІ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Брэст — Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса

Брэсцкі дэканат
Адрас касцёла:
вул. Сонечная, 82В,
224014, г. Брэст
Пробашч: кс. Юрый Хіневіч

Св. Імша:
у нядзелю – 9:00, 11:00, 18:00;
у святы і ўрачыстасці ў будні – 9:00, 18:00;
у будні – 18:00.

Парафія Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса была заснавана 2 студзеня 1932 г. Яна была адроджана дэкрэтам Біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі 6 снежня 2012 г. у межах мікрараёна Рэчыца. Будаванне храма пачалося ў 2016 г. па вул. Сонечнай. У 2020 г. новы касцёл быў асвячаны.

Парафіяльны адпуст:
• Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса.