АФІЦЫЙНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

16 мая ў Іванаве адбудзецца Фэст Святога Андрэя Баболі

Традыцыйны Фэст Святога Андрэя Баболі адбудзецца сёлета 16 мая ў дзень дыяцэзіяльнай урачыстасці прысвечанай гэтаму нябеснаму заступніку Палесся і Пінскай дыяцэзіі.

Фэст у Іванаве традыцыйна распачнецца а 11.00 з малітоўнай працэсіі ад “Крыжоў Адзінства” (вул. Леніна) да парафіяльнага касцёла (цэнтральная гарадская плошча) па шляху мучаніцтва святога Андрэя. Пасля завяршэння працэсіі, а 12.00 ў касцёле-санктуарыі адбудзецца святая Імша з удзелам духавенства, шматлікіх вернікаў і пілігрымаў.

На заканчэнне літургіі ўсе пілігрымы будуць мець магчымасць асабіста памаліцца і ўшанаваць рэліквіі святога Андрэя Баболі, якія з даўніх часоў захоўваюцца ў іванаўскім касцёле Узвышэння Святога Крыжа. Таксама многія наведвальнікі санктуарыя заўсёды моляцца пры старадаўнім крыжы каля алтара, які быў уласнаручна выкананы знакамітым майстрам Напалеонам Ордам - іванаўскім парафіянінам і вялікім шанавальнікам святога Андрэя Баболі.
Падзеі ў Дыяцэзіі Дакументы Анонсы Біскуп Пінскі