НАВІНЫ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Дыяцэзіяльная сустрэча міністрантаў адбудзецца ў Пінску

29-30 снежня ў Пінску адбудзецца фармацыйнае спатканне міністрантаў Пінскай дыяцэзіі.


Ужо стала традыцыяй, што ў кожныя зімовыя канікулы міністранты з розных парафій дыяцэзіі сустракаюцца ў Пінскім пастаральным цэнтры (былой семінарыі), дзе іх чакаюць цікавыя літургічна-адукацыйныя трэнінгі, магчымасць разам памаліцца, пашукаць з дапмогай душпастыраў адказы на хвалюючыя духоўныя пытанні, праверыць свой узровень літургічнай практыкі і ведаў падчас разнастайных конкурсаў, спаборніцтваў і паўдзельнічаць у каляднай забаўляльнай праграме.

Больш падрабязную інфармацыю пра спатканне міністрантаў можна атрымаць у святара адказнага за правядзенне сустрэчы: +375 29 850 23 01 (ксёндз Чэслаў).
Падзеі ў Дыяцэзіі Анонсы