Св. Імша: у нядзелю – 9:00, 12:00, 17:00; у святы і ўрачыстасці ў будні – 8:00, 19:00; у будні – 18:30 (панядзелак, серада, пятніца), 8:00 (аўторак, чацвер, субота).
Раней у Гомелі існавала некалькі касцёлаў. Новы касцёл асвяціў Кардынал Казімір Свёнтэк 9 снежня 2000 г. На тэрыторыі парафіі дзейнічае Дабрачынная каталіцкая місія «Карытас-Міласэрнасць», на базе якой існуюць домінтэрнат для дзяцей-інвалідаў і Інтэграцыйны адукацыйнатэрапеўтычны цэнтр. Таксама з 1993 г. функцыянуе Дом міласэрнасці для найбольш патрабуючых, у якім служаць сёстры Кангрэгацыі місіянерак любові св. Тэрэзы з Калькуты.