26 сакавіка ў 93-ю гадавіну адыходу ў вечнасць Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага, першага біскупа Пінскай дыяцэзіі, у катэдральным касцёле ў Пінску адбылася святая Імша, падчас якой вернікі маліліся аб хутчэйшай беатыфікацыі гэтага адданага пастыра беларускай зямлі.