АФІЦЫЙНЫЯ ДАКУМЕНТЫ

155 год таму нарадзіўся Біскуп Зыгмунт Лазінскі

5 чэрвеня 2025 года спаўняецца 155-ая гадавіна з дня нараджэння Слугі Божага Біскупа Зыгмунта Лазінскага, першага Біскупа Пінскай дыяцэзіі. У Пінскай катэдральнай базыліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі гэты дзень становіцца асаблівай нагодай да малітвы аб дары беатыфікацыі для першага пастыра дыяцэзіі, якая сёлета адзначае сотую гадавіну з даты яе заснавання.

Супольная малітва вернікаў у 155-ую гадавіну з дня нараджэння Слугі Божага Зыгмунта Лазінскага адбудзецца 5 чэрвеня ў Пінскай катэдры на месцы яго пахавання на заканчэнне святой Імшы а 18.30.

Памяць пра Біскупа Зыгмунта Лазінскага жыве асабліва ў супольнасцях вернікаў Пінскай дыяцэзіі. Традыцыйна 26-га чысла кожнага месяца, у памяць пра дзень яго адыходу ў вечнасць, у кожнай парафіі святары разам з вернікамі моляцца аб дары хутчэйшай беатыфікацыі Слугі Божага Зыгмунта і аб Божых ласках праз яго нябеснае заступніцтва для ўсіх патрабуючых.

Біскуп Зыгмунт Лазінскі пахаваны ў крыпце Пінскага катэдральнага касцёла каля алтара Маці Божай Вастрабрамскай. На месцы яго пахавання трывае пастаянная малітва.

Падрабязна пра жыццёвы і пастырскі шлях першага біскупа Пінскай дыяцэзіі можна пачытаць ТУТ.
Дакументы Юбілей дыяцэзіі