ПАРАФІІ ПІНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ

Баранавічы — Маці Божай Фацімскай

Баранавіцкі дэканат
Адрас касцёла:
пр-т Савецкі, 18, 225416,
г. Баранавічы, Брэсцкая вобл.
Пробашч: а. Конрад Патыка SVD

Св. Імша:
у нядзелю – 9:00, 12:00, 19:00;
у святы і ўрачыстасці ў будні – 11:00, 19:00;
у будні – 19:00.

Парафія заснавана 21 чэрвеня 1993 г. Касцёл Маці Божай Фацімскай быў пабудаваны ў 1994 г. Кансэкрацыю святыні здзейсніў Кардынал Казімір Свёнтэк 13 кастрычніка 1996 г. 13 мая 2017 г., у 100-ю гадавіну фацімскіх аб’яўленняў, касцёл Маці Божай Фацімскай у Баранавічах атрымаў статус санктуарыя. На тэрыторыі парафіі знаходзяцца Дом Святой Тройцы – кляштар Таварыства Божага Слова, пабудаваны ў 1993 г., і кляштар Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і, пабудаваны ў 1999 г.

Гісторыя парафіі і касцёла: https://pinskdiocese.by/baranavichy

Парафіяльныя адпусты:
• 13 мая – Маці Божай Фацімскай;
• 13 кастрычніка – дзень апошняга аб’яўлення Маці Божай у Фаціме і Гадавіна кансэкрацыі касцёла.