Баранавічы — парафіяльны касцёл і Санктуарый
Маці Божай Фацімскай
На поўначы Баранавічаў узвышаецца вежа касцёла Маці Божай Фацімскай — першай на тэрыторыі Беларусі святыні, названай у гонар Панны Марыі з Фацімы. Парафія ў Паўночным мікрараёне Баранавічаў была заснаваная 21 чэрвеня 1993 г., а святыня ўзведзена мясцовымі вернікамі праз тры гады ў 1994 г. пад кіраўніцтвам тагачаснага пробашча, а цяпер біскупа Элцкага (Польшча) Ежы Мазура SVD. Праектаваннем святыні ў стылі авангард займаўся венгерскі архітэктар брат Дэлё Ламі SVD.Кансэкрацыю святыні здзейсніў Кардынал Казімір Свёнтэк 13 кастрычніка 1996 г. 13 мая 2017 г., у 100-ю гадавіну фацімскіх аб’яўленняў, касцёл Маці Божай Фацімскай у Баранавічах атрымаў статус дыяцэзіяльнага санктуарыя.На тэрыторыі парафіі знаходзяцца Дом Святой Тройцы — кляштар Таварыства Божага Слова (SVD), пабудаваны ў 1993 г., і кляштар Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і (MSF), пабудаваны ў 1999 г. Парафіяльны адпуст:13 мая — дзень першага аб’яўлення Маці Божай у Фаціме;13 кастрычніка — дзень апошняга аб’яўлення Маці Божай у Фаціме і кансэкрацыі касцёла.