Штогод 12 чэрвеня ва ўспамін 108 благаслаўлёных мучанікаў Другой сусветнай вайны, у парафіях Пінскай дыяцэзіі асабліва ўшаноўваецца памяць пра аднаго з іх – благаслаўлёнага ксяндза Мечыслава Багаткевіча.
Жыццёвы шлях гэтага святара быў моцна звязаны з Палессем. Хоць ён паходзіў з паўночнага рэгіёна Беларусі, падрыхтоўку да святарства праходзіў у Пінскай духоўнай семінарыі. Пасля яе заканчэння і прыняцця пасвячэнняў у 1932 г., ахвярна служыў у парафіі святога Юзафа ў Лунінцы. У часы Другой сусветнай вайны ў 1943 г. быў закатаваны гітлераўцамі. Перад смерцю, чакаючы расстрэлу, паспеў напісаць у сваім малітоўніку: “Няхай жыве Хрыстус Валадар!”.
Больш падрабязна пра жыццёвых шлях і служэнне вялікага святара і мучаніка, душпастыра Лунінеччыны, можна пазнаёміцца ТУТ.