Парафіяльныя адпусты і фэсты: • 14 верасня – свята Узвышэння Святога Крыжа; • Апошняя субота мая – урачыстасць Маці Божай Берасцейскай; • Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса; • 29 чэрвеня – урачыстасць св. Апосталаў Пятра і Паўла; • 15 жніўня – урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі; • 8 снежня – урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі; • 25 снежня – урачыстасць Божага Нараджэння. Страчаная спадчына: • касцёл і калегіум езуітаў другой паловы XVII – пачатку XVIIІ ст.; • касцёл і кляштар бэрнардынак сярэдзіны XVIIІ ст.; • касцёл і кляштар брыгітак сярэдзіны XVIIІ ст.; • касцёл і кляштар дамініканцаў канца XVII ст.; • касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар аўгустынцаў канца XVII ст.; • касцёл св. Яна Хрысціцеля і кляштар бэрнардынаў пачатку XVII ст.; • касцёл св. Барбары і кляштар трынітарыяў сярэдзіны XVIIІ ст.; • кляштар кармэлітаў сярэдзіны XVIIІ ст.