Брэст — парафіяльны касцёл Узвышэння Святога Крыжа
Каталіцкая парафія ў межах старадаўняга Брэста вядомая з 1412 г. Сучасны касцёл Узвышэння Святога Крыжа, які цяпер знаходзіцца на плошчы Леніна, быў пабудаваны ў 1856 г. з цэглы паводле праекта памочніка архітэктара Якава Фардона. Храм асвяціў арцыбіскуп Вацлаў Жылінскі. Гэты храм стаў першай каталіцкай святыняй у новым горадзе пасля пераносу яго межаў на паўтары вярсты на ўсход у сувязі з будаўніцтвам у 1830-х гг. Брэсцкай крэпасці ў межах старога цэнтра горада. Падчас Другой сусветнай вайны касцёл моцна пацярпеў. Восенню 1948 г. храм быў пераабсталяваны пад абласны краязнаўчы музей.Дэкрэтам ад снежня 1990 г. Апостальскі Адміністратар Мінскай дыяцэзіі для католікаў Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч афіцыйна ўзнавілася дзейнасць парафіі. У тым жа годзе храм вярнулі католікам, правялі яго рэстаўрацыю. Арцыбіскуп (пазней - кардынал) Казімір Свёнтэк здзейсніў пераасвячэнне святыні, вяртаючы яе для Божага культу. У выніку рэканструкцыі касцёл Узвышэння Святога Крыжа набыў сваё першапачатковае аблічча.У 2003 годзе нямецкі тэолаг Адольф Хампель і яго сям'я падарылі брэсцкаму касцёлу арган. У касцёле заховаецца цудатворны абраз Маці Божай Брэсцкай, адзначаны папскімі каронамі ў 1996 г. Парафіяльны адпуст:8 снежня — урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі;25 снежня — урачыстасць Божага Нараджэння;1 студзеня — урачыстасць Марыі Багародзіцы;Урачыстасць Маці Божай Брэсцкай (апошняя субота мая);Урачыстасць Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса;29 чэрвеня — урачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла;15 жніўня — урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі;14 верасня — свята Узвышэння Святога Крыжа.