Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Біскуп Андрэй Зноска
Дапаможны Біскуп Пінскай дыяцэзіі
Генеральны Вікарый

Біскуп Андрэй Зноска
Дапаможны Біскуп Пінскай дыяцэзіі
Генеральны Вікарый

Генеральны Вікарый

Біскуп Андрэй Зноска

Кантакты

Біскуп Андрэй Зноска нарадзіўся 20 чэрвеня 1980 года ў Бярозаўцы (Гродзенская дыяцэзія, Навагрудскі дэканат). Святарскае пасвячэнне прыняў 28 мая 2005 года з інкардынацыяй у Гродзенскай дыяцэзіі.
З 2005 па 2007 год служыў вікарыем у катэдральнай базіліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне.

З 2007 па 2012 год вывучаў права ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (БДУ, Мінск), атрымаў ступень юрыста-правазнаўцы.

З 2012 года — пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе.

з 2014 года — суддзя касцёльнага суда Гродзенскай дыяцэзіі.

У перыяд з 2015 па 2018 год вывучаў кананічнае права ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве, атрымаў ступень ліцэнзіята.

З 2018 года з’яўляецца выкладчыкам кананічнага права ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне і кансультантам па прававых пытаннях Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

У 2022 годзе атрымаў годнасць каноніка Гродзенскага катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра Каралевіча.

19 ліпеня 2024 года празначаны дапаможным біскупам Пінскай дыяцэзіі з тытулярным пасадам Скардоны — гістарычнай дыяцэзіі на тэрыторыі сучаснай Харватыі (Скрадзін).
Біскупа Андрэя Зноскі
|

РАСКЛАД БІСКУПА АНДРЭЯ ЗНОСКІ НА 2025 ГОДА

Расклад біскупа Андрэя Зноскі на сакавік 2025 года
  • 2 сакавіка – Стоўбцы (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) – парафіяльны фэст у гонар св. Казіміра, Святая Імша з удзяленнем Сакрамэнта Канфірмацыі
  • 4 сакавіка – Маладзечна (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) – парафіяльны фэст у гонар св. Казіміра
  •  5 сакавіка – Маладзечна (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) – Святая Імша з пасыпаннем попелам
  • 9 сакавіка – Баранавічы – наведванне Парафіі Божай Міласэрнасці
  • 11-12 сакавіка – Гродна – лекцыі ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі
  • 14-16 сакавіка – Астравец (Гродзенская дыяцэзія) – парафіяльныя рэкалекцыі
  • 18 сакавіка – Мінск – удзел у пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Біскупаў
  • 19 сакавіка – Брэст – парафіяльны фэст у гонар св. Юзафа
  • 21-23 сакавіка – Індура (Гродзенская дыяцэзія) – парафіяльныя рэкалекцыі
  • 24 сакавіка – Гродна – лекцыі ў Вышэйшай Духоўнай Семінарыі
  • 24 сакавіка – Гродна – дзень засяроджання ў супольнасці Сясцёр Назарэтанак
  • 28-30 сакавіка – Будслаў (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) – парафіяльныя рэкалекцыі