Душпастырства міністрантаў

адрас

Душпастырства міністрантаў

Душпастырства міністрантаў Пінскай дыяцэзіі запрашае маладых юнакоў да ўдзелу ў спецыяльных фармацыйных спатканнях для літургічнай службы алтара. Сустрэчы, у якіх удзельнічаюць міністранты з розных парафій Пінскай дыяцэзіі, адбываюцца два разы на год – на асенніх і зімніх школьных канікулах.У праграме фармацыйных спатканняў праходзяць практычныя заняткі па літургічным служэнні, сустрэчы са святарамі, духоўныя канферэнцыі і сумесныя малітвы, удзел у літургіі, конкурсы, экскурсіі, спецыяльная спартыўная і забаўляльная праграма.

Таксама старэйшыя міністранты актыўна ўдзельнічаюць у сустрэчах у рамках Душпастырства моладзі Пінскай дыяцэзіі. Тут можна пазнаёміцца з датамі моладзевых сустрэч, якія запланаваныя на 2025 г. у межах святкавання 100-годдзя з даты заснавання Пінскай дыяцэзіі і Святога юбілейнага года ў Паўсюдным Касцёле.

Падрабязную інфармацыю пра Дыяцэзіяльныя сустрэчы міністрантаў можна атрымаць напісаўшы на электронную пошту: pinskdioces@gmail.com

Кантакты
тэл: +375(29) 850 23 01
кс. Чэслаў Ладыка, адказны за душпастырства міністрантаў Пінскай дыяцэзіі