вул. Леніна 16, г. Пінск
Кожны год перад пешай пілігрымкай Пінск-Лагішын (каля 27 км), у якой удзельнічае шмат моладзі з розных гарадоў і вёсак Пінскай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі, праходзіць сустрэча моладзі. У праграме: моладзевая святая Імша, духоўная канферэнцыя на цікавыя тэмы, Адарацыя ў непаўторнай атмасферы катэдральнага касцёла, размовы са святарамі, конкурсы, гульні, сюрпрызы.