Душпастырства сем’яў

адрас

Душпастырства сем’яў


Пробашчы дыяцэзіі з'яўляюцца мясцовымі душпастырамі сем’яў, якімі апекуюцца ў сваіх парафіях. Кожны вернік уваходзіць у гэтую супольнасць, таму што з’яўляецца бацькам або маці, сынам або дачкой. Душпастырства сем’яў нельга вылучыць са структуры Касцёла, паколькі ўсе верныя складаюць адну вялікую хрысціянскую сям’ю.

У парафіях адбываецца падрыхтоўка нарачоных да прыняцця сакраманту шлюбу. Штогадова ва ўрачыстасць Святой Сям’і сужэнцы аднаўляюць прысягу і разам з дзецьмі схіляюць галовы на бласлаўленне перад Найсвяцейшым Сакрамантам. У перыяд Божага Нараджэння адбываецца душпастырскае наведванне сем’яў. Як правіла, для бацькоў і дзяцей падчас Адвэнту і Вялікага посту ў парафіях ладзяцца рэкалекцыі.

Кантакты
тэл: +375(29) 809 30 95
wrb2008@yandex.ru
кс. Павел Врубель, адказны за душпастырства сем’яў Пінскай дыяцэзіі