Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Пінская дыяцэзія
Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі

Душпастырства асобаў з абмежаванымі магчымасцямі

Душпастыр асобаў з абмежаванымі магчымасцямі Пінскай дыяцэзіі

кс. д-р Юрый Пракапюк

адрас

Душпастырства глухіх адносіцца да так званага спецыялізаванага душпастырства. Перадусім такая паслуга скіраваная на працу з асобамі, якія маюць абмежаванні слыху ў рознай ступені. Менавіта з гэтай прычыны душпастыры і валанцёры, уваходзячы ў «свет глухіх», маюць патрэбу ў адпаведнай падрыхтоўцы, што заключаецца ў набыцці асноўных псіхалагічных, педагагічных і сацыялагічных кваліфікацый і ведаў адносна глухіх. Важным таксама з’яўляецца валоданне жэставай мовай, прынамсі на базавым узроўні.

Пачынаючы з верасня 2020 года, пры гомельскай парафіі рэгулярна арганізуюцца адмысловыя сустрэчы для асобаў з абмежаваннем слыху.

Напачатку галоўнай мэтай дзейнасці суполкі было імкненне перадаць агульныя катэхетычныя веды, адкрыць для глухіх прыгажосць Евангелля і хрысціянскай традыцыі. Пазней, з цягам часу, аказалася, што шмат увагі трэба ўдзяліць падрыхтоўцы да сакрамэнту споведзі і хросту. На працягу трох гадоў існавання душпастырства глухіх Пінскай дыяцэзіі аб сакрамэнце хросту для сваіх дзяцей папрасілі чатыры сям’і з парушэннем слыху.
  • кс. д-р Юрый Пракапюк
    Душпастыр асобаў з абмежаванымі магчымасцямі Пінскай дыяцэзіі
    тэл: +375 (29) 240 67 38
Фотагалерэя
Душпастырства асобаў з абмежаванымі магчымасцямі