Дапаможны Біскуп

Караль Няміра



Біскуп Караль Няміра


Караль Няміра нарадзіўся 28 кастрычніка 1881 г. у Варшаве. З ранняга дзяцінства застаўся сіратою і выхоўваўся ў прытулку пад кіраўніцтвам законных сясцёр.

У 1904 г. паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Варшаве. 13 лістапада 1911 г.  атрымаў святарскае пасвячэнне. З 26 мая 1933 г. прызначаны Дапаможным Біскупам Пінскай дыяцэзіі. Біскупскае пасвячэнне атрымаў 15 жніўня 1933 г. у Пінску з рук Біскупа Пінскага Казіміра Букрабы.

У 1933–1935 гг. біскуп Караль Няміра быў рэктарам духоўнай семінарыі ў Пінску, дзе выхоўваў маладых святароў, выкладаў пастаральную тэалогію і сацыялогію.

У верасні 1939 г., пасля ўваходу савецкіх войскаў на тэрыторыю дыяцэзіі, быў высланы з яе. Прыбыў у Варшаву і стаў пробашчам парафіі Святога Аўгустына, якая знаходзілася недалёка ад гета. Пасля 1941 г. ён жадаў вярнуцца ў сваю дыяцэзію, але нямецкая акупацыйная ўлада не дазволіла яму гэтага зрабіць. Пасля вайны рэзідэнцыяй біскупа сталі Варшава і Чубін.

8 ліпеня 1965 г. у Чубіне біскуп Караль Няміра адышоў у вечнасць.