Унутры касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Косаве (Івацэвіцкі р-н) можна ўбачыць абраз Маці Божай Ласкавай, вядомы з 1620 года, які славіцца шматлікімі цудамі.

Паводле гістарычных крыніц гэты абраз Багародзіцы быў спецыяльна перададзены мясцоваму касцёлу знакамітым дзеячам Львом Сапегам (1577-1633 гг.), канцлерам Вялікага Княства Літоўскага. Ён атрымаў гэты абраз праз пасрэдніцтва папскага нунцыя як дар ад Папы Паўла V. На працягу чатыроз стагоддзяў прабывання гэтай цудоўнай выявы Маці Божай у Косаве шматлікія вернікі атрымалі незлічоныя Божыя ласкі і благаслаўленні. У наш час не спыняецца малітва і пілігрымкі з малітвай да Косаўскай Мадонны.

Фэст у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі - Маці Божай Ласкі адзначаецца ў Косаве 7 мая.

Абраз Маці Божай Ласкавай

(Косаўскай)

Знаходзіцца ў парафіяльным касцёле

Найсвяцейшай Тройцы ў Косава.

РАІМ ПАЧЫТАЦЬ