Абраз Маці Божай Пінскай быў напісаны ў 1894 г. вядомым мастаком Альфрэдам Ромерам для Пінскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. На вобразе прадстаўлена Маці Божая ў блакітнай накідцы, пад якой відаць цёмныя валасы выступаючыя з-пад хусткі. Панна Марыя трымае на руках Дзіцятка Езуса. З нябёсаў на Яе і Дзіцятка зыходзіць святло Божай апекі.

З моманту напісання і па сённяшні дзень абраз “Пінскай Мадонны” знаходзіцца ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску.

Маці Божая Пінская ўшаноўваецца як нябесная Заступніца горада Пінска, а таксама як апякунка рыбакоў і тых, хто плавае па рэках.

Абраз Маці Божай Пінскай

Знаходзіцца ў Пінскай катэдры

РАІМ ПАЧЫТАЦЬ