ARS MAGNA ORGANI
ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ "Ars Magna Organi" - 2026 г.:Сёлета Фестываль адбудзецца ў 9 месцах:
Пінск, Ружаны, Пружаны, Мядзведзічы, Лагішын, Іванава, Іўе, Ліда, Парэчча.
Ён будзе доўжыцца з 30 мая па 4 кастрычніка. У Фестывалі прымуць удзел 31 арганіст, 2 камерных аркестра, 4 барочных ансамбля, 18 асобных салістаў на іншых інструментах (у ансамблевых канцэртах з арганам), 4 калектывы студэнтаў кансерваторыі і каледжаў.
Усяго Фестываль будзе аб'ядноўваць каля 90 канцэртаў. Падчас Фестывалю адбудзецца дзве серыі майстар-класаў, серыя з 6 асобных клавесінных канцэртаў, інаўгурацыя новага аргана, а таксама міні-фестываль бязгучна кіно, агучанага арганнай імправізацый.
Дакладны расклад Фестывалю з'явіцца праз некалькі тыдняў.