Пілігрымка Баранавічы – Будслаў
Дзевяцідзённае паломніцтва з Баранавічаў ад касцёла Маці Божай Фацімскай да нацыянальнага санктуарыя Маці Божай у Будславе (Мядзельскі р-н) штогод адбываецца з 1993 г. перад Будслаў скім марыйным фэстам. Літургічнае свята Маці Божай Будслаўскай адзначаецца 2 ліпеня, таму Будслаўскі фэст звычайна праходзіць у першыя выхадныя дні ліпеня. На гэты фст з розных куткоў Беларусі прыходзяць тысячы пілігрымаў. Баранавіцкае паломніцтва, якое працягваецца 9 дзён, мае свае багатыя духоўныя традыцыі. Яно праходзіць праз багатыя гісторыяй касцёлы, гарады і вёскі (Паланечка, Ішкалдзь, Дзераўное, Івянец, Радашковічы і інш.), а таксама праз маляўнічыя мясціны беларускай прыроды (Налібоцкая пушча, рака Нёман і інш.). Пілігрымка – гэта непаўторны час рэкалекцый у дарозе, насычаных духоўнымі перажываннямі, сустрэчамі, размовамі, спевамі і малітвамі, фізічным высілкам і адпачынкам для душы.У 2025 г. пілігрымка Баранавічы – Будслаў запланаваная на перыяд з 24 чэрвеня па 4 ліпеня.Фэст Маці Божай Будслаўскай плануецца на 4-5 ліпеня.