Кангрэгацыя Місіянераў Божага Слова (вербісты) (SVD)


Кангрэгацыя Місіянераў Божага Слова (Societas Verbi Divini, вербісты) была заснаваная ў ХІХ ст. святым Арнольдам Янсенам у Галандыі. Ад пачатку гэта была супольнасць братоў-манахаў і святароў, якія прысвяцілі сябе місіянераскаму служэнню ў самых аддаленых у той час краінах свету: спачатку ў Кітаі, пасля – у Аргенціне, Тога, Эквадоры, Бразіліі, Новай Гвінеі. На пачатку 1930-х гадоў місіянеры вербісты распачалі сваё служэнне ў Пінскай дыяцэзіі ў Баранавічах.

Асаблівай місіяй братоў і айцоў вербістаў з’яляецца абвяшчэнне Божага Слова. Натхняючыся місіяй Хрыста – жывога Уцелаўлёнага Слова, місіянеры вербісты служаць усім, хто патрабуе дапамогі, асабліва несучы ім пасланне Евангелля і ўласным жыццём пацвярджаючы гэтае пасланне. З вялікай павагай да кожнай культуры, місіянеры вербісты абвяшчаюць Добрую Вестку пра Бога, які ёсць Любоў, апякуючыся асабліва тымі, хто найбольш абяздолены і патрабуе дапамогі.

На пачатку 1930-х гадоў місіянеры вербісты распачалі сваё служэнне ў Пінскай дыяцэзіі ў Баранавічах. Пасля заканчэння часоў атэізма на пачатку 1990-х супольнасць айцоў вербістаў аднавіла апеку над вернікамі парафій у Баранавічах, Сталовічах, Гарадзішчы, Русіно і Дарава.