Кангрэгацыя Найсвяцейшага Сэрца Езуса (сэрцане) (SCI)
Манаская супольнасць Найсвяцейшага Сэрца Езуса была заснаваная ў 1878 г. у Францыі Слугой Божым айцом Леонам Дэхонам. Харызматам сэрцанаў з’яўляецца перажыванне штодзённасці ў духу любові і перапрашэння Бога за грахі чалавецтва, а таксама ўдзячнасць Найсвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса за дар бязмернай любові да чалавецтва. Пашыраючы культ Божага Сэрца, сэрцане выходзяць з адчыненым сэрцам і розумам у свет, каб несці вестку аб збаўчай любові Пана. Любоў да прапаведвання, якой заклікаў заснавальнік законнай супольнасці, з’яўляецца важным аспектам штодзеннай паслугі кангрэгацыі. Сваіх братоў па манаскай супольнасці айцец Леон заклікаў, каб “былі прарокамі любові і слугамі паяднання людзей з Богам”.Супольнасць айцоў сэрцанаў у Пінскай дыяцэзіі дзейнічае з пачатку 1990-х. Святары гэтай манаскай кангрэгацыі нясуць служэнне ў Ляхавічах, Рачканах і Сваятычах.