Кангрэгацыя Місіянераў

святога Вінцэнта дэ Поля

(лазарысты) (CM)


Манаская кангрэгацыя місіянераў была створаная святым Вінцэнтам дэ Полем (1581 – 1660 гг.). Гэты франузскі святар, перажыўшы цяжкія выправабаванні, прысягнуў да канца свайго жыцця служыць бедным. Спачатку ён арганізаваў Брацтва міласэрнасці — супольнасць свецкіх сясцёр. Пазней заснаваў мужчынскае таварыства служыцеляў бедных. А ў 1625 г. — манаскую супольнасць Місій, заданнем якой стала падрыхтоўка місій і клопат пра выхаванне духавенства.

Паколькі сядзіба супольнасці Місій знаходзілася побач з парыжскім касцёлам святога Лазара, законнікаў пачалі называць лазарыстамі. Адданы святар, служыцель бедных, апякун сіротаў і хворых арганізоўваў сталоўкі для простага народу, а таксама палявыя шпіталі (лазарэты) падчас крывавых паўстанняў супраць каралеўскай улады, што адбываліся ў краіне ў сярэдзіне XVII ст. На момант яго смерці 27 верасня 1660 г. у Францыі існавала ўжо каля 800 місій лазарыстаў, якія пазней распаўсюдзіліся па ўсім свеце.

Айцы місіянеры пры­свячаюць сябе працы на карысць убогіх. Ад пачатку існавання кангрэгацыі яны падарожнічалі ад вёскі да вёскі і прамаўлялі казанні, катэхізавалі і заахвочва­лі да шчырай споведзі з усяго жыц­ця. Акрамя таго, іх задачаю з’яўляецца належная фармацыя добрых святароў.

На тэрыторыі Пінскай дыяцэзіі кангрэгацыя місіянераў святога Вінцэнта дэ Поля дзейнічае з XVIII ст. На сённяшні дзень айцы гэтай манаскай супольнасці служаць вернікам у парафіях у Ружанах, Шарашове, Лыскаве і Перадзельску на Пружаншчыне.

Выкарыстаны матэрыялы: Catholic.by, „Ave Maria”