Кангрэгацыя Сясцёр Міласэрнасці

святога Вінцэнта дэ Поля (шарыткі) (SM)


Кангрэгацыя дачок міласэрнасці святога Вінцэнта дэ Поля (сёстры шарыткі) ўзнікла ў першай трэці XVII стагоддзя ў Францыі. У 1633 годзе святы Вінцэнт даручыў святой Луізе дэ Марыяк фармацыю маладых дзяўчат, якіх Бог паклікаў да служэння ўбогім. Заснаваная ім манаская супольнасць стала называцца кангрэгацыяй дачок міласэрнасці, вядомых пад назваю шарыткі (ад французскага слова “charity” — міласэрнасць).  «Каб быць сапраўднаю дачкою міласэрнасці, — казаў св. Вінцэнт, — трэба чыніць тое, што чыніў Божы Сын на зямлі. Што ж Ён чыніў? Няспынна працаваў дзеля дабра бліжняга, наведваючы і аздараўляючы хворых, навучаючы няўмелых, каб прывесці іх да збаўлення». Сёс­тры міласэрнасці апякуюцца беднымі ў іх дамах, у шпіталях, у сацыяльных прытулках, у выхаваўчых асяродках, дзіцячых садках і школах (праводзячы катэхезы) у розных краінах свету.

У Пінскай дыяцэзіі сёстры шарыткі ад пачатку 1990-х служаць вернікам парафій у г. Брэсце.

Выкарыстаны матэрыялы: „Ave Maria”