Кангрэгацыя Сясцёр Бенедыктынак Самарытанак
Хрыстовага Крыжа (OSBSam)
Манаская супольнасць сясцёр Бенедыктынак Самарытанак Хрыстовага Крыжа была заснаваная сястрой Вінцэнтай Ядвігай Ярашэўскай у 1926 г. Галоўнай харызмай супольнасці з’яўляецца праслаўленне Божай праведнасці, пакаяння за грэшнікаў, дух перапрашэння, прабачэння і адарацыя Хрыстовага Крыжа. Асаблівай апекай у сваім служэнні сёстры ахінаюць асобаў, якія перажываюць нейкія абмежаванні, інваліднасць, а таксама адрынутых і зышоўшых на нізкі маральны ўзровень у жыцці. Дэвізам гэтай кангрэгацыі з’яўляюцца словы “Бог ёсць любоў” (1 Ян 4, 8). У Пінскай дыяцэзіі манахіні з кангрэгацыі Бенедыктынак Самарытанак Хрыстовага Крыжа служаць у Гомелі.