Санктуарый Маці Божай у Лагішыне
адрас

Санктуарый Маці Божай у Лагішыне


Летапісная гісторыя ўзгадвае касцёл у Лагішыне з 1634 г. Святыня была знішчаная пажарам у канцы XIX ст. На пачатку ХХ ст. быў пабудаваны новы касцёл пад тытулам Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Яго асвячэнне адбылося 14 ліпеня 1913 г.

З 10 мая 1997 г. лагішынскі касцёл з яго цудатворным абразом Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, з’яўляецца галоўным санктуарыем Пінскай дыяцэзіі. У гэты дзень Кардынал Казімір Свёнтэк увянчаў лагішынскі абраз Маці Божай з Дзіцяткам Езусам на руках каронамі, якія асвяціў Папа Рымскі святы Ян Павел ІІ.

Два разы ў год, у маі (з Пінска) і ў жніўні (з Баранавічаў і Бярозы), у санктуарый Маці Божай Лагішынскай ідуць пешыя пілігрымкі. У выхадныя перад урачыстасцю Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (перад 15 жніўня) на завяршэнне пілігрымак праходзіць Фэст Кралевы Палесся.

Галоўная патранальная ўрачыстасць Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, адзначаецца ў Пінскай дыяцэзіі 22 жніўня.
РАІМ ПАЧЫТАЦЬ