Пінская дыяцэзія
Пілігрымка Пінск - Лагішын
Пілігрымка плануецца 10 мая 2025 года (субота)
дні
часы
хвіліны
сек

Для лепшай арганізацыі просім зарэгістравацца загаддзя!

Каб прыняць удзел у пілігрымцы - трэба у форме нижэй пакінуць дадзеныя аб сабе!

Пасля паспяховай рэгістрацыі - адразу атрымаеце доступ да праграмы пілігрымкі.

Націскаючы на ​​кнопку, вы даяце згоду на апрацоўку персанальных дадзеных і згаджаецеся з палітыкай прыватнасці !
Пілігрымка Пінск - Лагішын

Пілігрымка Пінск - Лагішын


У традыцыі касцёла май – месяц асаблівага малення аб заступніцтве Найсвяцейшай Дзевы Марыі. У 1990 г. у Пінску адрадзілася традыцыя аднадзённай пешай пілігрымкі з катэдральнага касцёла да цудадзейнай іконы Маці Божай, якая захавалася ў касцёле ў Лагішыне (каля 25 км ад Пінска).
Санктуарый Маці Божай у Лагішыне
Моцным імпульсам для далейшага развіцця пілігрымкі стаў дзень 10 мая 1997 года, калі кардынал Казімір Свёнтэк увянчаў выяву Хрыста і Багародзіцы на лагішынскай іконе каронамі ад імя Папы Яна Паўла ІІ і абвясціў аб устанаўленні санктуарыя Маці Божай Лагішынскай як галоўнай апякункі Пінскай дыяцэзіі пад тытулам “Каралевы Палесся”. Гэты духоўны акт яшчэ больш умацаваў традыцыю майскай пілігрымкі да Панны Марыі з Пінска.
Аніматары пілігрымкі Пінск - Лагішын
Штогод сотні пілігрымаў, у асноўным – моладзь, пешшу праходзяць паломніцкі шлях каля 27 км з Пінскай катэдральнай базылікі да касцёла-санктуарыя ў Лагішыне, каб даверыцца апецы і заступніцтву Хрыста і Маці Божай у цудоўнай выяве “Каралевы Палесся”.
Сустрэча моладзі
Звычайна на пярэдадні пілігрымкі адбываецца малітоўная сустрэча моладзі ў сценах пінскай катэдры і комплекса былой семінарыі. Праграма спаткання напоўнена не толькі духоўнай, але і багатай забаўляльнай праграмай. Гэта дапамагае моладзі яшчэ лепш падрыхтавацца і пранікнуцца непаўторнай атмасферай пілігрымкі Пінск-Лагішын. Для многіх гэтае аднадзённае паломніцтва становіцца часам “адкрыцця сезона” летніх пешых пілігрымак да Маці Божай.

У 2025 г. пілігрымка Пінск-Лагішын запланаваная на 10 мая. На пярэдадні плануецца сустрэча моладзі ў Пінскай катэдры 9 мая ў другой палове дня.
Пілігрымкі Пінскай дыяцэзіі