У 2025 г. пілігрымка Новая Мыш - Навагрудак запланаваная на 29 – 31 ліпеня перад літургічным успамінам благаслаўлёных сясцёр-мучаніц Марыі Стэлы і паплечніц (1 жніўня).
July, 29 - 31
3 дні, 65 км
Навагрудак
Зарэгістравацца
Мемарыял на месцы расстрэлу мучаніц у лесе на ўскраіне Навагрудка
Пілігрымка Новая Мыш – Навагрудак
Гісторыя паломніцтва са старадаўняй святыні ў в. Новая Мыш (Баранавіцкі р-н) да санктуарыя благаслаўлёных сясцёр-мучаніц у Навагрудку бярэ пачатак з даты ўзнясення іх узнясення да хвалы алтара. Папа Ян Павел ІІ 5 сакавіка 2000 г. у Рыме на плошчы святога Пятра здзейсніў урачысты акт беатыфікацыі навагрудскіх мучаніц. Сёстры з манаскай кангрэгацыі Святой Сям’і з Назарэту распачалі служэнне вернікам Навагрудка на запрашэнне біскупа Пінскага Зыгмунта Лазінскага ў 1929 г. Тады тэрыторыя наваградчыны належала да Пінскай дыяцэзіі. 1 жніўня 1943 г. адзінаццаць сясцёр-назарэтанак былі расстрэленыя гітлераўцамі ва ўрочышчы на ўскраіне мястэчка. Калі ў 2000 г. адбылася беатыфікацыя навагрудскіх мучаніц - благаслаўлёнай сястры Марыі Стэлы і яе паплечніц, вернікі з Новай Мышы летам таго ж года здзейснілі першую двухдзённую пешую пілігрымку да месца расстрэлу сясцёр прымеркаваную да дня іх мучаніцтва – 1 жніўня. Так нарадзілася традыцыя цяпер ужо трохдзённай пілігрымкі з Новай Мышы у Навагрудак. Маршрут пілігрымкі праходзіць праз мясцовасці з багатай гістарычнай спадчынай, сярод якіх касцёл у в. Гарадзішча (Баранавіцкі р-н) і маляўнічыя мясціны вакол возера Свіцязь. Кульмінацыйны момант пілігрымкі – гэта малітва пры мемарыяле на месцы расстрэлу мучаніц у лесе на ўскраіне Навагрудка. Завяршаецца паломніцтва малітоўным чуваннем на месцы пахавання рэліквій сясцёр пры бакавой капліцы старадаўняга фарнага касцёла каля замкавай гары ў Навагрудку. У 2025 г. пілігрымка Новая Мыш - Навагрудак запланаваная на 29 – 31 ліпеня перад літургічным успамінам благаслаўлёных сясцёр-мучаніц Марыі Стэлы і паплечніц (1 жніўня).