Пілігрымка Баранавічы – Лагішын
У 2025 г. пілігрымка Баранавічы-Лагішын запланаваная на 5-8 жніўня.
Фэст Каралевы Палесся плануецца на 8-9 жніўня.
Баранавічы, касцёл святога Зыгмунта
жніўня, 5 - 8
Лагішын, санктуарый Маці Божай
Пасля паспяховай рэгістрацыі - адразу атрымаеце доступ да праграмы пілігрымкі.
Пілігрымка Баранавічы - Лагішын

Пілігрымка Баранавічы – Лагішын


Традыцыя пілігрымкі Баранавічы – Лагішын бярэ пачатак у 1997 г., калі кардынал Казімір Свёнтэк увянчаў выяву Хрыста і Багародзіцы на лагішынскай цудадзейнай іконе каронамі ад імя Папы Яна Паўла ІІ і абвясціў аб устанаўленні санктуарыя Маці Божай Лагішынскай як галоўнай апякункі Пінскай дыяцэзіі пад тытулам “Каралевы Палесся”. У жніўні таго ж года перад святам Маці Божай Каралевы (22 жніўня) адбылася першая пешая пілігрымка з г. Ганцавічы ў лагішынскі санктуарый.
У 2000 г. маршрут пілігрымкі быў павялічаны вернікамі да касцёла ў в. Мядзведзічы (Ляхавіцкі р-н), а ў 2003 г. - да касцёла святога Зыгмунта ў г. Баранавічы. З таго часу штогод у жніўні адбываецца ўжо традыцыйная чатырохдзённая пешая пілігрымка (каля 120 км) з Баранавічаў да санктуарыя Маці Божай Лагішынскай.
Пілігрымка Баранавічы - Лагішын
Маршрут пілігрымкі праходзіць ад касцёла святога Зыгмунта ў Баранавічах праз маляўнічыя мясціны і багатыя гісторыяй касцёлы ў в. Дарава, г. Ляхавічы, в. Мядзведзічы, г. Ганцавічы, а таксама праз вёскі Хатынічы, Бобрык, Лышча, дзе паломнікаў гасцінна вітаюць жыхары Палесся, а пілігрымы нясуць іх малітвы і просьбы да цудоўнай выявы Хрыста і Багародзіцы ў Лагішыне.
Адначасова з гэтай пілігрымкай па іншым маршруце крочаць паломнікі з г. Бяроза.
Фэст Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне

Традыцыйна прыход пешых пілігрымак у санктуарый распачынае Лагішынскі марыйны фэст, які трывае з дня прыходу і прыезда паломнікаў і завяршаецца на наступны дзень урачыстай святой Імшой а 10.00 на палявым алтары каля касцёла. Кульмінацыйным духоўным момантам фэста становіцца святая Імша а 22.00 у дзень прыходу пілігрымак. Гэтая літургія завяршаецца адмысловай малітоўнай працэсіяй са свечкамі вакол санктуарыя Каралевы Палесся.
Аниматары пілігрымкі Баранавічы - Лагішын

Традыцыйна жнівеньскі паломніцкі фэст Маці Божай у Лагішыне адбываецца ў выхадныя перад урачыстасцю Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (перад 15 жніўня).

У 2025 г. пілігрымка Баранавічы-Лагішын запланаваная на 5-8 жніўня. Фэст Каралевы Палесся плануецца на 8-9 жніўня.
Пілігрымкі Пінскай дыяцэзіі