У дэкрэце між іншым біскуп Антоні напісаў:
“Папа Францішак булай
“Spes non confundit” 9 мая 2024 г. абвясціў Звычайны Юбілей 2025 года, які распачнецца ў Рыме 24 снежня 2024 г. адкрыццём святых дзвярэй у базыліцы Святога Пятра, а ў нядзелю 29 снежня 2024 г. гэтае святкаванне распачнецца ў ва ўсіх катэдральных касцёлах свету. Ва ўзгаданай буле Святы Айцец заклікае ўсіх хрысціянаў, каб у Юбілейным годзе сталіся пілігрымамі надзеі, асабліва ў часы, калі “чалавецтва, забываючы пра драмы мінулага, паддаецца новаму і цяжкаму выправабаванню, у якім многія народы прыгнятаюцца жорсткім насіллем” (п.8). Папа Францішак нагадвае, што менавіта надзея з’яўляецца цнотай, якую неабходна нанова адкрыць у знаках часу, якія, ахопліваючы “тугу чалавечага сэрца, патрабуючага збаўчай прысутнасці Бога, намагаюцца, каб былі ператвораныя ў знакі надзеі” (п.7), якія належыць чэрпаць перадусім з Божай ласкі і паўнаты Яго міласэрнасці. Таму ўсе вернікі запрошаныя здзейсніць пілігрымку надзеі ў вызначаныя месцы ў Рыме або ў іншыя юбілейныя касцёлы, “у якіх ёсць магчымасць аднавіць шлях веры і напіцца з крыніцы надзеі, перадусім прыступаючы да сакрамэнту паяднання, незамяняльнага пункту выйсця на сапраўдным шляху навяртання” (п.5).
У сувязі з вышэй узгаданым, маючы ва ўвазе духоўнае дабро вернікаў нашай дыяцэзіі, а таксама плённае перажыванне Святога году, устанаўляю на тэрыторыі Пінскай дыяцэзіі наступныя касцёлы юбілейнымі святынямі:
- Катэдральную базыліку Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску,
- Санктуарый Маці Божай Лагішынскай Каралевы Палесся ў Лагішыне,
- Санктуарый Маці Божай Фацімскай у Баранавічах,
- Санктуарый Святога Андрэя баболі ў Іванаве,
- Касцёл Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце,
- Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі,
- Касцёл Святога Міхала Арханёла ў Мазыры,
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пружанах.
Заахвочваю да пілігрымак у гэтыя месцы. За наведванне ўзгаданых касцёлаў падчас трывання Звычайнага юбілею 2025 года, згодна з дэкрэтам Апостальскай пенітэнцыярыі ад 13 мая 2024 г., можна будзе атрымаць ласку юбілейнага адпусту. Усе вернікі, якія ў Святым годзе прыступяць да сакрамэнтальнай споведзі, прымуць Святую Камунію, выключаць прывязанасць да якога-небудзь граху і будуць маліцца згодна з інтэнцыямі Святога Айца, могуць атрымаць поўны адпуст:
калі адбудуць пабожную пілігрымку – індывідуальна або ў групе – у юбілейны касцёл, будуць удзельнічаць у Святой Імшы прымаючы Святую Камунію, або ў набажэнстве Божага Слова, Літургіі гадзінаў ці ў іншых набажэнствах, карыстаючыся з сакрамэнту пакаяння,
або на працягу адпведнага часу адправяць Эўхарыстычную адарацыю і разважанне, завяршаючы яго малітвай “Ойча наш”, Вызнаннем веры ў любой дазволенай форме і малітва да Маці Божай.
Акрамя таго, нягледзячы на прынцып Касцёла, што на працягу аднаго дня можна атрымаць толькі адзін поўны адпуст, вернікі ў Юбілейным годзе атрымліваюць акт міласэрнасці дзеля чысцовых душ, калі прыступяць у тым самым дні яшчэ раз да Святой Камуніі, тады змогуць атрымаць яшчэ адзін адпуст у той самы дзень, ахвяруючы другі атрыманы адпуст толькі за памерлых.
Заахвочваю да скарыстання з гэтага дару ласкі, а ўсіх святароў, служачых у вышэй узгаданых асаблівых месцах культу ў часе трывання Звычайнага юбілею 2025 года, а асабліва спаведнікаў і вернікаў, наведваючых юбілейныя касцёлы, ад усяго сэрца благаслаўляю”.